7 верасня 2017 года вучні 6 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 28 г.Магілёва” ў чарговы раз правялі беларускамоўны чацвер. У гэты дзень яны з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне “Жывёлы і расліны маёй Радзімы”.
Пад час віктарыны вучні мелі магчымасць не толькі самастойна адказваць на пытанні, але ў працэсе пошука рашэння папрацаваць у групах, дзе размаўлялі толькі па-беларуску.