2019 год лёсавызначальны для жыхароў Беларусі. Спаўняецца 80 год уз’яднанню Заходняй Беларусі з БССР. З гэтай нагоды ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва” адбылося мерапрыемства для вучняў старэйшых класаў “Навекі разам”. У час мерапрыемства ў гледачоў была магчымасць пазнаёміцца з гістарычнымі фактамі гэтай падзеі і адлюстраванні іх у дакументальнай і мастацкай літаратуры. Аб складаным становішчы, у якім апынуліся жыхары Заходняй Беларусі вучні пачарпнулі з успамінаў сведкаў таго часу.
Напрыканцы мерапрыемства ў вучняў была магчымасць выказаць свой погляд на гэту падзею. І лейтматывам сустрэчы з’явілася выказванне вучня: “Упэўнены, што падзеі верасня 1939 г. яшчэ раз прадэманстравалі дружбу і еднасць беларускага народа”
М.М.Даніленка, настаўнік гісторыі
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа №28 г. Магілёва»;
В.Ц.Астранкова, загадчык этнаграфічнага музея
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа №28 г. Магілёва»